Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/31/940698_445812/
Дата раздрукоўкі: 16.12.2019 09:03
31.01.2018 17:14 Эканоміка, Фінансы

Нацбанк: Грашова-крэдытная палітыка у 2018 годзе захавае сваю пераемнасць

Мінск, 31 студзеня. Грашова-крэдытная палітыка у 2018 годзе захавае пераемнасць, дасягненне цэнавай стабільнасці будзе садзейнічаць устойліваму і збалансаванаму развіццю эканомікі. Пра гэта ішла гаворка 31 студзеня на пашыраным пасяджэнні праўлення Нацыянальнага банка, на якім разглядаліся вынікі выканання асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі за 2017 год і задачы банкаўскай сістэмы па іх рэалізацыі ў 2018 годзе.

Падчас пасяджэння адзначалася, што інфляцыя ў 2017 годзе склала 4,6% і гэта істотна ніжэй за чаканы ўзровень, паведамляе прэс-служба Нацбанка. Назіраецца паступовае аднаўленне дзелавой і крэдытнай актыўнасці, чаму спрыяла істотнае зніжэнне ўзроўню працэнтных ставак.

У 2017 годзе забяспечаны значны рост золатавалютных рэзерваў, у тым ліку за кошт своечасовага рэфінансавання ўрадам сваіх валютных абавязацельстваў. "Сфармаваны запас дазволіць своечасова пагашаць валютныя абавязацельствы сёлета, пры гэтым да канца года золатавалютныя рэзервы павінны скласці не менш як 6 млрд долараў ЗША", — адзначаюць у Нацбанку.

Асноўнай мэтай грашова-крэдытнай палітыкі у 2018 годзе з'яўляецца абмежаванне інфляцыі — не больш за 6%. Усталяванае межавае значэнне росту спажывецкіх цэн крыху вышэйшае за фактычны ўзровень 2017 года, што тлумачыцца захаваннем адносна высокіх інфляцыйных чаканняў у эканоміцы і аднаўленчай дынамікай ўнутранага попыту.

Разам з тым ўстаноўлены на 2018 год параметр па інфляцыі адпавядае сярэднетэрміновай мэце па яе зніжэнні да 5% паводле вынікаў 2020 года.

У якасці прамежкавага арыенціру манетарнай палітыкі у 2018 годзе прадугледжаны прырост сярэдняй шырокай грашовай масы на ўзроўні 9—12%.

У межах пераходу ў сярэднетэрміновым перыядзе да рэжыму інфляцыйнага таргетавання Нацбанк з 2018 год змяніў аперацыйны арыенцір, ролю якога замест рублёвай грашовай базы будзе выконваць працэнтная стаўка па аднадзённых міжбанкаўскіх крэдытах у нацыянальнай валюце.

Нацбанк таксама паведамляе, што у 2018 годзе яго намаганні будуць скіраваныя на арганізацыю бяспечнага і ўстойлівага функцыянавання банкаўскага сектара, у тым ліку на стабілізацыю сітуацыі з праблемнымі актывамі банкаў. Працягнецца ўдасканаленне прудэнцыйных патрабаванняў да кіравання рызыкамі ў банкаўскай дзейнасці.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН