Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/01/940818_12345/
Дата раздрукоўкі: 27.05.2019 06:06
01.02.2018 10:45 Грамадства, Эканоміка

З 1 лютага павышаныя мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі

Мінск, 1 лютага. У Беларусі павялічаныя памеры мінімальных працоўных і сацыяльных пенсій, паведаміла Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

У сувязі са змяненнем з 1 лютага памераў бюджэту пражытачнага мінімуму павялічаныя: мінімальныя працоўныя пенсіі; сацыяльныя пенсіі; даплаты пенсіянерам ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне; надбаўкі да пенсій асобным катэгорыям пенсіянераў; дапамогі для догляду інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту.

Мінімальны памер пенсіі па ўзросце складзе 181,94 рубля, сацыяльных — 219,25, даплаты да пенсій асобам, якія дасягнулі 75 гадоў, — 37,37, 80 гадоў — 49,83. Надбаўкі да пенсій інвалідам I групы складуць 49,83 рубля, дапамогі для догляду — 199,32 (інвалідам I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту пры доглядзе адной асобы) і 239,18 рубля (пры доглядзе дзвюх і больш асоб).
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН