Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/01/940885_940886/
Дата раздрукоўкі: 03.06.2020 15:52
01.02.2018 15:04 Эканоміка, Фінансы

Па выніках праверак КДК у 2017 годзе спагнана ў бюджэт і вернута ў даход дзяржавы каля 174 млн рублёў

Мінск, 1 лютага. Па выніках праверак Камітэтам дзяржкантролю спагнана ў бюджэт і вернута ў даход дзяржавы 173,8 млн. рублёў. Зэканомлена і папярэджана неабгрунтаваных выплат дзяржаўных сродкаў на 67,3 млн рублёў. Такія вынікі працы былі абнародаваныя 31 студзеня на пасяджэнні выніковай калегіі кантрольнага ведамства, паведамляе прэс-служба КДК.

Праца Камітэта дзяржкантролю ў 2017 годзе была накіравана на ажыццяўленне кантролю за выкананнем рэспубліканскага бюджэту, выкарыстаннем дзяржаўнай уласнасці, а таксама за выкананнем даручэнняў кіраўніка дзяржавы (на кантролі і выкананні ў камітэце знаходзілася амаль 2 тыс. даручэнняў).

Праведзены шэраг маштабных кантрольных мерапрыемстваў, у тым ліку кантроль за абгрунтаванасцю фарміравання тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі, у выніку чаго дадаткова выяўленыя рэзервы зніжэння іх сабекошту на суму 220 млн рублёў, праверка арганізацыі харчавання ў навучальных установах краіны, кантроль за дзейнасцю гарбарнай галіны, аналіз дзейнасці арганізацый, якія займаюцца вытворчасцю і абарачэннем алкагольнай прадукцыі і іншыя.

У цэлым у 2017 годзе колькасць праверак КДК скарацілася на 15,6%. У той жа час павялічылася колькасць мерапрыемстваў папераджальнага характару: праведзена 567 маніторынгаў і 92 аўдыты эфектыўнасці, па выніках якіх суб'ектам гаспадарання дадзены рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых недахопаў.

"Сур'ёзная праца па супрацьдзеянні эканамічным злачынствам праведзена дэпартаментам фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. У мінулым годзе фінансавай міліцыяй выяўлена 1.130 злачынстваў у эканамічнай сферы, спынена дзейнасць васьмі злачынных груп, ліквідавана больш за 50 лжэструктур", — адзначыла прэс-служба.

З выкарыстаннем інфармацыі дэпартамента фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржкантролю кантралюючымі і праваахоўнымі органамі спагнана ў бюджэт і вернута ў даход дзяржавы 183,1 млн рублёў, выяўлена 631 злачынства.

"Важнае месца ў працы Камітэта дзяржкантролю адводзіцца працы са зваротамі грамадзян. За мінулы год разгледжана 9,1 тыс. пісьмовых зваротаў, на асабістых прыёмах прынята 3,8 тыс. чалавек, праведзена 585 прамых тэлефонных ліній. Дзякуючы ўмяшанню работнікаў камітэта станоўча вырашаны кожны дзясяты зварот. Пры гэтым вялікая частка праблем заяўнікаў павінна і магла быць вырашана мясцовымі ўладамі на сваім узроўні", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

КДК нагадаў, што ў 2017 годзе быў падпісаны ўказ № 376 "Аб мерах па ўдасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці", якім практычна на трэць скарочана колькасць кантралюючых і наглядных органаў, якія маюць права праводзіць праверкі; прадугледжаны пераход ад планавых да выбарачных праверак; асобныя мерапрыемствы, якія раней лічыліся праверкамі, пераведзеныя ў катэгорыю тэхнічных і тэхналагічных; уведзена адміністрацыйная адказнасць кантралёраў за грубыя парушэнні заканадаўства.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239