Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/01/940945_940946/
Дата раздрукоўкі: 16.10.2019 02:32
01.02.2018 17:14 Эканоміка, Фінансы

За 2017 год узносы страхавых арганізацый Беларусі выраслі на 6,4% і перавысілі 1 млрд рублёў

Мінск, 1 лютага. За студзень—снежань 2017 года ўзносы страхавых арганізацый Беларусі выраслі ў параўнанні з 2016 годам на 6,4% і склалі 1 млрд 50,8 млн рублёў, паведамляе Міністэрства фінансаў.

Па добраахвотных відах страхавання за 2017 год страхавыя ўзносы склалі 605,6 млн рублёў, што на 63,5 млн рублёў больш, чым годам раней.

Страхавыя ўзносы па абавязковых відах страхавання склалі 445,2 млн рублёў, што на 0,6 млн рублёў менш, чым у 2016 годзе.

Паводле дадзеных Мінфіна, удзельная вага добраахвотных відаў страхавання ў агульнай суме страхавых узносаў складае 57,6% (за студзень—снежань 2016 года — 54,9%).

За студзень—снежань 2017 года выплаты страхавой кампенсацыі і страхавога забеспячэння ў цэлым па рэспубліцы склалі 532,3 млн рублёў, што на 8,5 млн рублёў менш, чым у 2016 годзе. Узровень страхавых выплат у агульнай суме страхавых узносаў склаў 50,7% (за студзень—снежань 2016 года — 54,7%).

За студзень—снежань 2017 года страхавымі арганізацыямі пералічана ў бюджэт і пазабюджэтныя фонды 137,7 млн рублёў (за студзень—снежань 2016 года — 111,7 млн рублёў), з іх 88,6 млн рублёў — падаткі і непадатковыя плацяжы ў бюджэт, 49,1 млн рублёў — плацяжы ў пазабюджэтныя фонды (за студзень—снежань 2016 года — 65,6 млн рублёў і 46,1 млн рублёў адпаведна).
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН