Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/01/by_media_100idei_vid/
Дата раздрукоўкі: 20.06.2018 12:01
01.02.2018 16:18 Відэа

Студэнты БНТУ стварылі біянічную руку

1 лютага ў Мінску праходзіць гарадская выстава-прэзентацыя маладзёжных праектаў "100 ідэй для Беларусі".

Яе ўдзельнікі прэзентуюць каля 50 новых ідэй у галіне аграпрамысловых тэхналогій і вытворчасці, медыцыны і фармацыі, архітэктуры, бія- і нанаіндустрыі, IT-тэхналогій, абароны ад надзвычайных сітуацый, сацыяльнай сферы.

Свой праект "Біянічная рука" ў сферы фарм- і біятэхналогіі прадставіў студэнт БНТУ Яўген Вяршыла. Сутнасць задумы заключаецца ў распрацоўцы пратэза рукі чалавека.

(Злева направа) Аляксей Кузняцоў, Глеб Вяжэвіч, Яўген Вяршыла, студэнты БНТУ: "Мы стварылі біянічны пратэз рукі. Імкнемся, каб ён быў падобны на жывую руку чалавека. Кошт нашага пратэза 1.500 долараў. Гэты дэвайс можна будзе купіць у краме, і ён будзе даступны любому чалавеку. Ён універсальны, можа праграмавацца пад кожную руку. Гэта ў нас прататып, а так яна будзе выглядаць".
Відэа Сяргея Сацюка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН