Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/01/by_media_osvod_vid/
Дата раздрукоўкі: 21.05.2018 11:56
01.02.2018 13:32 Відэа, Грамадства

Асвод: З-за тонкага лёду павялічылася колькасць выпадкаў гібелі людзей

З-за нестабільнага надвор'я гэтай зімой па ўсёй краіне ўзмоцнены кантроль за вадаёмамі. Асабліва за папулярнымі ў аматараў зімовай рыбалкі, сярод якіх хапае нецярплівых — гатовых выйсці на яшчэ неакрэплы ці ўжо падталы пасля пацяплення лёд.

Карэспандэнт БелаПАН пабываў на выратавальнай станцыі "Заслаўе-1" Мінскай гарадской арганізацыі Асвода і разам з яе супрацоўнікамі правёў абход.

Вітольд Голуб, начальнік вадалазна-выратавальнай службы Мінска: "У гэтым годзе складаныя ўмовы надвор'я, анамальна цёплае надвор'е. Яшчэ ў студзені былі адкрытыя вадаёмы. З-за тонкага, неакрэплага лёду павялічыліся выпадкі гібелі людзей. Пасля тыдня маразоў зноў дажджы ідуць. Пацяплела, лёд пачаў актыўна раставаць. Таму ўзмоцнены кантроль і абходы".

Мікалай Клачкоў, начальнік выратавальнай станцыі "Заслаўе-1": "З кожным годам рыбакі становяцца ўсё больш свядомымі. З канцамі ходзяць, у выратавальных камізэльках. Калі грошай няма на выратавальную камізэльку, то пластыкавымі бутэлькамі абвязваюцца. Менш сталі піць алкаголю. Але пакуль гэта біч. Чамусьці без гарэлкі не атрымліваецца. Сапраўдныя рыбакі не п'юць. А ёсць такія, якія вырваліся з дому на свежае паветра папіць гарэлкі. Мы такіх таксама папярэджваем: хлопцы, ідзіце!"
Відэа Сяргея Сацюка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН