Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/02/941011_12345/
Дата раздрукоўкі: 16.10.2019 02:34
02.02.2018 10:13 Эканоміка

Віцэ-прэм'ер Жарко: У 2018 годзе Беларусь павінна экспартаваць фармацэўтычнай прадукцыі на 200 млн долараў

Мінск, 2 лютага. У 2018 годзе Беларусь павінна экспартаваць фармацэўтычнай прадукцыі на 200 млн долараў, паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко 1 лютага ў Мінску на выніковым пасяджэнні калегіі Міністэрства аховы здароўя.

"Мэтавая задача — пры захаванні долі беларускіх лекаў на ўнутраным рынку істотна прырасці ў экспарце", — цытуе Жарко прэс-служба ўрада.

"У бягучым годзе трэба дайсці да 200 млн, для гэтага ёсць усе магчымасці", — лічыць намеснік прэм'ер-міністра. У перспектыве, паводле яго слоў, не менш за палову выпусканай прадукцыі павінна ісці на знешнія рынкі. "Над гэтымі задачамі ў інтарэсах краіны трэба працаваць адзінай камандай", — заявіў Жарко.

Паводле яго слоў, неабходна вырашаць праблему пасярэднікаў, забяспечыць жорсткі кантроль над увозам імпартных лекавых сродкаў, адрэгуляваць цэнаўтварэнне. Адпаведныя даручэнні дадзеныя кіраўніком дзяржавы, у першым паўгоддзі іх неабходна выканаць.

Як адзначыў віцэ-прэм'ер, стварэнне холдынгу "Белфармпрам" закліканае забяспечыць далейшае якаснае развіццё галіны. "Залог канкурэнтаздольнасці — высокая доля інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб'ёме вытворчасці. Трэба актыўна развіваць навуковы патэнцыял, забяспечваючы галіну прафесійнымі кадрамі, здольнымі эфектыўна вырашаць задачы, у тым ліку па распрацоўцы ўласных арыгінальных прэпаратаў", — адзначыў ён.
Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН