Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/02/941207_941208/
Дата раздрукоўкі: 22.10.2020 22:59
02.02.2018 20:16 Эканоміка

У Манака ўпершыню прэзентавалі магчымасці гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва з Беларуссю

Мінск, 2 лютага. У Манака 1 лютага адбылася першая прэзентацыя магчымасцяў гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва з Беларуссю, арганізаваная пасольствам Беларусі ў Францыі і Эканамічным саветам Манака.

Як паведамляе прэс-служба пасольства, у прэзентацыі ўзялі ўдзел кіраўнікі Эканамічнага савета Манака і прадстаўнікі больш як 20 кампаній з гэтага княства, зацікаўленых у развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю ў фінансавай, кансалтынгавай, юрыдычнай, турыстычнай і іншых сферах.

У ходзе прэзентацыі пасол Беларусі ў Францыі і Манака па сумяшчальніцтве Павел Латушка і старшы саветнік пасольства па гандлёва-эканамічных пытаннях Уладзімір Малевіч прадставілі магчымасці рэалізацыі праектаў сумесна з Паркам высокіх тэхналогій Беларусі і прамысловых праектаў у індустрыяльным парку "Вялікі камень".

Старшыня Эканамічнага савета Манака Мішэль Дота падчас сустрэчы з Латушкам выказаў зацікаўленасць у арганізацыі у 2019 годзе першага візіту дзелавых колаў Манака ў Беларусь з мэтай правядзення перамоў аб рэалізацыі двухбаковых праектаў у гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай сферах.

У ходзе візіту ў Манака пасол Беларусі таксама правёў гутарку з прэм'ер-міністрам (дзяржаўным міністрам) Манака Сержам Тэлем, якога праінфармаваў аб прэзентацыі гандлёва-эканамічных і інвестыцыйных магчымасцяў супрацоўніцтва з Беларуссю і аб прапрацоўцы ўзаемных эканамічных праектаў паміж Беларуссю і Манака. Тэль падкрэсліў важнасць і прыярытэтнасць развіцця гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239