Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/03/941244_941245/
Дата раздрукоўкі: 23.10.2020 00:12
03.02.2018 14:19 Палітыка

Аляксандр Лукашэнка абнавіў склад Савета бяспекі Беларусі

Мінск, 3 лютага. Указам прэзідэнта № 49 ад 1 лютага 2018 года абноўлены склад Савета бяспекі Беларусі. Дакумент апублікаваны 3 лютага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згодна з дакументам у склад Савета бяспекі ўключаны кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава, старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Алег Двігалёў, старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Анатоль Лапо. Са складу Савета бяспекі выключаныя Аляксандр Косінец, Сяргей Гурулёў, Леанід Мальцаў.

Указ набывае моц пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Косінец узначальваў Адміністрацыю прэзідэнта са снежня 2014 па снежань 2016 года, Гурулёў да 2017 года ўзначальваў Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт, а Мальцаў да снежня 2016 года быў старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239