Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/04/eu_eu_941280_557469/
Дата раздрукоўкі: 14.07.2020 04:07
04.02.2018 14:51 Грамадства, Эканоміка, Беларусь — Eўрасаюз

Польшча і Беларусь рыхтуюць план кіравання Белавежскай пушчай

Мінск, 4 лютага. Польшча і Беларусь рыхтуюць план кіравання Белавежскай пушчай, паведаміў "Радыё Польшча" генеральны дырэктар Дзяржаўнай лясной гаспадаркі Польшчы ("Дзяржаўныя лясы") Анджэй Канечны.

Ён растлумачыў, што падрыхтоўка сумеснага з Беларуссю трансмежавага плана кіравання Белавежскай пушчай вядзецца з 2016 года.

Канечны паведаміў, што на распрацоўку праграмы развіцця Белавежскай пушчы спатрэбіцца ад трох да пяці гадоў. Для гэтага будзе створаная спецыяльная група, якая зоймецца складаннем плана аховы пушчы. У гэтую групу ўвойдуць эколагі, леснікі і прадстаўнікі мясцовай грамадскасці.

"Мы хочам правесці цэлы шэраг кансультацый, але для таго каб яны былі мірнымі і выніковымі, спачатку будуць адбывацца сустрэчы асобна ў кожнай групе спецыялістаў. Мы хочам выявіць агульныя меркаванні. Тады можна будзе сустрэцца ў больш шырокім крузе з прадстаўнікамі ўсіх гэтых груп, каб абмеркаваць і выпрацаваць кампрамісны кірунак і рашэнне", — сказаў генеральны дырэктар "Дзяржаўных лясоў".

Белавежская пушча з'яўляецца аб'ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239