Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/05/941303_550124/
Дата раздрукоўкі: 14.07.2020 04:30
05.02.2018 09:34 Грамадства

З-за дрэннага надвор'я за мінулыя суткі перыядычна парушалася электразабеспячэнне 322 населеных пунктаў

Мінск, 5 лютага. На тэрыторыі Беларусі з-за непагадзі за мінулыя суткі (з 6.00 4 лютага да 6.00 5 лютага) перыядычна парушалася электразабеспячэнне 322 населеных пунктаў, паведамляе МНС.

Згодна са звесткамі ДВА "Белэнерга", адключэнні аператыўна ўстараняюць аварыйныя брыгады. На 6.00 панядзелка без электразабеспячэння заставаліся пяць населеных пунктаў і 68 трансфарматарных падстанцый у Гомельскай і Віцебскай абласцях.

У Гомельскай вобласці з-за моцнага ветру і снегападу (выпала 17,4 мм ападкаў) зафіксаваныя выпадкі падзення дрэў, у выніку чаго пашкоджаныя 13 легкавых аўтамабіляў. Пацярпелых няма. Работнікі МНС і іншых арганізацый праводзілі работы па пілаванні і прыбіранні дрэў, што зваліліся.

У Светлагорскім і Веткаўскім раёнах Гомельскай вобласці падраздзяленні МНС дапамаглі ў вызваленні са снежных заносаў двух аўтобусаў, у якіх знаходзіліся 40 чалавек.
Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239