Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/05/941308_557469/
Дата раздрукоўкі: 14.07.2020 02:58
05.02.2018 11:02 Грамадства

Затрыманы мінчанін, які падазраецца ў нападах на жанчын

Мінск, 5 лютага. Аператыўныя супрацоўнікі ГУУС Мінгарвыканкама ноччу 3 лютага затрымалі 26-гадовага мужчыну, які падазраецца ў здзяйсненні нападаў на жанчын з нажом, паведамілі ў сталічнай міліцыі.

Раней прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама паведамляла пра вышук мужчыны, які нападаў на жанчын у мікрараёне Серабранка. Пагражаючы нажом, злачынец спрабаваў згвалціць ахвяру і завалодаць яе маёмасцю. У студзені гэтага года ў лясным масіве на вуліцы Якубава была згвалтаваная 18-гадовая мінчанка, а ў дачыненні да яшчэ двух жанчын спробы нападу не былі даведзеныя да канца з-за ўмяшання прахожых.

Падазраванага затрымалі ў выніку аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў. 3 лютага прыблізна а другой гадзіне на вуліцы Малініна супрацоўнікі міліцыі ўбачылі маладога чалавека, падобнага па прыкметах на аднаго з тых, каго адшуквала міліцыя. Пры правядзенні асабістага вобыску ў мужчыны быў знойдзены кухонны нож.

У Ленінскім РУУС малады чалавек прызнаўся ў злачынстве і раскаяўся ў зробленым. Супрацоўнікам міліцыі ён расказаў, што здзяйсняў злачынствы дзеля сексуальнага задавальнення і матэрыяльнага ўзбагачэння. Каб увесці супрацоўнікаў міліцыі ў зман, зламыснік пераапранаўся ў розную вопратку, наяўныя на целе бачныя татуіроўкі хаваў элементамі адзення.

Затрыманы раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за ўхіленне ад прызыву на вайсковую службу, афіцыйна нідзе ўладкаваны на працу не быў, часам падпрацоўваў на аўтамыйцы.

У дачыненні да затрыманага распачатыя справы на падставе ч. 1 арт. 166 (згвалтаванне) і ч. 3 арт. 339 (асабліва злоснае хуліганства) КК, якія злучаныя ў адну вытворчасць.

Расследаванне праводзіць следчае ўпраўленне УСК па Мінску.

Падазраванаму можа пагражаць пазбаўлення волі да 10 гадоў.

Фота затрыманага размешчанае на сайце ГУУС.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239