Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/05/941322_557769/
Дата раздрукоўкі: 23.08.2019 12:28
05.02.2018 12:14 Палітыка

Лукашэнка павіншаваў Нікаса Анастасіадзіса з пераабраннем прэзідэнтам Кіпра

Мінск, 5 лютага. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Нікаса Анастасіадзіса з пераабраннем прэзідэнтам Рэспублікі Кіпр.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі, Лукашэнка "пацвердзіў гатоўнасць да сумеснай працы па далейшым пашырэнні беларуска-кіпрскіх сувязяў, эканамічнага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння ў іншых галінах, што адпавядае інтарэсам двух народаў і будзе садзейнічаць умацаванню дружалюбных міждзяржаўных адносін".

Дзейны прэзідэнт Кіпра Нікас Анастасіадзіс перамог на прэзідэнцкіх выбарах, набраўшы ў другім туры 55,99% галасоў. Яго суперніка Стаўраса Маласа, кандыдата ад левай партыі АКЕЛ, падтрымалі 44,01% выбаршчыкаў. Яўка выбаршчыкаў склала 73,97%.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН