Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/05/941435_941436/
Дата раздрукоўкі: 07.06.2020 05:36
05.02.2018 20:48 Грамадства

Калінінградская мытня затрымала пастаўшчыка анаболікаў з Беларусі

Мінск, 5 лютага. Супрацоўнікі Калінінградскай абласной мытні выявілі пастаўшчыка на тэрыторыю вобласці з Беларусі моцнадзейных рэчываў — анабалічных стэроідаў.

Як паведамляе прэс-служба мытні, грамадзянін Расіі арганізаваў канал паставак на тэрыторыю Калінінградскай вобласці з Беларусі моцнадзейных рэчываў (анабалічных стэроідаў), свабодны абарот якіх забаронены на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.

Мужчыну затрымалі ў цягніку, які рухаўся з Масквы ў Калінінград. Пры аглядзе асабістых рэчаў — дарожнай сумкі, заплечніка і поліэтыленавага пакета — у яго былі выяўленыя ўтоеныя ад мытнага кантролю каля 40 флаконаў розных ёмістасцяў, 70 ампул, 30 капсул, больш за 2 тысячы таблетак у блістарах і флаконах.

Пасажыр патлумачыў, што ўсё пералічанае было прызначана для асабістага спажывання. Разам з тым, як указвае мытня, паводле ацэнак спецыялістаў, канфіскаваная партыя з-за яе аб'ёму не магла прызначацца для ўжывання адным чалавекам.

Прэпараты былі канфіскаваныя і накіраваныя на экспертызу, якая ўстанавіла, што яны з'яўляюцца моцнадзейнымі рэчывамі (анабалічнымі стэроідамі). У дачыненні да расіяніна распачатая справа па ч. 1 арт. 226.1 КК РФ па факце незаконнага перамяшчэння праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза моцнадзейных рэчываў у буйным памеры. Крымінальны кодэкс Расіі прадугледжвае за такое злачынства пакаранне ад трох да сямі гадоў пазбаўлення волі.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239