Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/05/941446_941447/
Дата раздрукоўкі: 09.12.2019 11:36
05.02.2018 21:47 Грамадства

Кампанія Microsoft абвясціла ў Беларусі прыём заявак на нацыянальны этап конкурсу Imagine Cup 2018

Мінск, 5 лютага. Нацыянальны этап міжнароднага тэхналагічнага конкурсу маладых талентаў Imagine Cup 2018 адбудзецца ў Мінску ў пачатку красавіка гэтага года пры падтрымцы Microsoft.

Як паведамілі БелаПАН у беларускім прадстаўніцтве Microsoft, у рамках нацыянальнага конкурсу каманды маладых распрацоўшчыкаў прадставяць свае праекты экспертнаму журы. Пераможца адборачнага этапу атрымае магчымасць адправіцца ў ЗША на фінал Imagine Cup 2018 і пазмагацца за галоўны прыз — 100 тысяч долараў на далейшае развіццё праекта.

Для многіх студэнтаў удзел у прэстыжным конкурсе Imagine Cup становіцца пачаткам паспяховай кар'еры. Прадстаўляючы свае першыя праекты, каманды атрымліваюць рэкамендацыі ад вядучых экспертаў у сферы інфармацыйных тэхналогій.

"Конкурс Imagine Cup — гэта ўнікальная магчымасць для школьнікаў і студэнтаў беларускіх ВНУ рэалізаваць свой патэнцыял у галіне ІТ, прадставіць свае праекты і падзяліцца ідэямі з экспертамі за мяжой, пачаць кар'еру або адкрыць уласны бізнес. Нарэшце, гэта шанец атрымаць годны стартавы капітал", — пракаментаваў кіраўнік прадстаўніцтва Microsoft у Беларусі Антон Мякішаў.

У рамках нацыянальнага тура Imagine Cup 2018 экспертнае журы ацэніць унікальнасць праектаў, інавацыйныя тэхналагічныя рашэнні, уменне каманд годна прадстаўляць і абараняць свае праекты на рускай і англійскай мовах. Да 15 сакавіка 2018 года неабходна падаць анлайн-заяўку з апісаннем праекта, яго прататыпа і найбліжэйшых перспектыў яго развіцця.

Imagine Cup 2018 уключае тры катэгорыі: Mixed Reality — распрацоўка дадаткаў пад дапоўненую і віртуальную рэальнасць; Al — распрацоўка ботаў на Microsoft Bot Framework з выкарыстаннем Microsoft Cognitive Services у дадатках на Windows, ботах, Xamarin, мабільных дадатках; Big Data — пабудова прэдыктыўных мадэляў на аснове вялікіх дадзеных з выкарыстаннем Microsoft Azure Machine Learning або CNTK, праектаў на тэхналогіях Blockchain.

У 2017 годзе на міжнародным фінале Imagine Cup у Сіэтле Беларусь прадставіла каманда Scrawless. Студэнты распрацавалі матэматычны партал для дзяцей з парушэннямі дробнай маторыкі рук, з дапамогай якога зручна выконваць хатнія заданні па мовах і матэматыцы: пісаць тэксты, чарціць, лічыць.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН