Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/06/941472_557489/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 07:53
06.02.2018 11:52 Эканоміка

Віцэ-прэм'ер Расіі Дварковіч заклікаў "больш актыўна змагацца з увозам санкцыйных малочных тавараў цераз Беларусь"

Мінск, 6 лютага. Віцэ-прэм'ер Расіі Аркадзь Дварковіч, выступаючы 6 лютага на з'ездзе Нацыянальнага саюза вытворцаў малака ў Маскве, заклікаў больш актыўна змагацца з увозам санкцыйнай малочнай прадукцыі ў РФ цераз Беларусь.

"Мы дастаткова канструктыўна працуем з беларускімі калегамі, абмяркоўваем рэгулярна нашы балансы попыту, прапановы. Мы заклікаем нашых калегаў больш актыўна змагацца з незаконнымі пастаўкамі цераз Беларусь у Расію з іншых краін. Я маю на ўвазе Прыбалтыку, Украіну, Польшчу — іншых краін, у якіх вырабляецца і пастаўляецца да нас малако", — цытуе Дварковіча РИА Новости.

"Частка партыі спыняецца, частка — усё роўна трапляе на наш рынак, і гэта адмоўна ўплывае на баланс вытворчасці і спажывання. Мы разлічваем на ўзмацненне працы ў гэтай сферы", — дадаў віцэ-прэм'ер.

Такія прэтэнзіі на адрас Беларусі з расійскага боку гучалі і раней. Так, прадстаўнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі РФ летась заяўлялі, што Беларусь стала самай буйной перавалачнай базай забароненай прадукцыі: пад выглядам беларускай прадукцыі на расійскую тэрыторыю рээкспартуе санкцыйныя (у тым ліку малочныя) тавары з ЕС і Украіны. У жніўні 2017 года расійскія СМІ паведамлялі, што Федэральная мытная служба выявіла схему рээкспарту ў РФ санкцыйнай прадукцыі з Беларусі. Рассельгаснагляд у сваю чаргу заяўляў, што, паводле яго звестак, пад выглядам фальшывага транзіту прадукцыі дзейнічае схема паставак у Расію з беларускіх прадпрыемстваў, якія трапілі пад санкцыі.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239