Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/06/941485_552143/
Дата раздрукоўкі: 07.12.2019 10:38
06.02.2018 13:14 Грамадства, Палітыка

Лукашэнка прызначыў новых кіраўнікоў найбуйнейшых дзяржаўных СМІ

Мінск, 6 лютага. Аляксандр Лукашэнка 6 лютага прызначыў новых кіраўнікоў найбуйнейшых дзяржаўных СМІ.

Прызначаныя, у прыватнасці, новыя кіраўнікі Белтэлерадыёкампаніі і газеты "СБ. Беларусь сегодня" — іх узначалілі адпаведна Іван Эйсмант, былы намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі, і Дзмітрый Жук, былы гендырэктар дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелТА.

Кіраўнік дзяржавы таксама ўзгадніў прызначэнне Ігара Луцкага (былы першы намеснік міністра інфармацыі) на пасаду генеральнага дырэктара тэлеканала СТВ.

"Калі шчыра, з усіх кадравых прызначэнняў (а іх было, напэўна, тысячы... у гэтым кабінеце нямала) я сябе неяк няўтульна адчуваю сёння. Таму што часта даводзіцца людзей мяняць, таму што яны не справіліся з абавязкамі, больш за ўсё. І часам — з пераводам на іншую працу. Але кіраўнікі, на пасаду якіх у прынцыпе вы заступаеце, гэта людзі вельмі годныя — і Давыдзька (цяпер ужо былы кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька. — БелаПАН.), і Якубовіч (былы галоўны рэдактар "СБ. Беларусь сегодня" Павел Якубовіч. — БелаПАН.), і Казіятка (былы кіраўнік СТВ Юрый Казіятка. — БелаПАН.), і многія іншыя. Людзі годныя, і ў сувязі з гэтым іх нельга страціць", — цытуе Лукашэнку БелТА.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН