Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/06/941518_12345/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 21:28
06.02.2018 14:49 Палітыка, Грамадства

Лукашэнка прызначыў новага памочніка па агульных пытаннях

Мінск, 6 лютага. Аляксандр Лукашэнка прызначыў Мікалая Латышонка памочнікам прэзідэнта па агульных пытаннях, паведаміла БелТА.

Раней гэтую пасаду займаў Мікалай Корбут, які 23 студзеня быў прызначаны намеснікам дзяржаўнага сакратара — членам пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.

Мікалай Латышонак нарадзіўся ў 1964 годзе ў вёсцы Забор'е Мёрскага раёна. Пасля тэрміновай службы ва ўзброеных сілах СССР ён паступіў у Разанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча, якое скончыў у 1988 годзе. У 2011-м атрымаў дыплом Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Беларусі. З 1988 па 1993 гады праходзіў службу ва ўзброеных сілах на тэрыторыі Казахстана, а затым да 1995 года ў пагранічных войсках Беларусі. У 1995 годзе ён перайшоў у Службу бяспекі прэзідэнта Беларусі. Тут ён прайшоў шлях ад старшага афіцэра да начальніка ўпраўлення асабістай аховы. Са жніўня 2017 года быў у запасе. Узнагароджаны ордэнам "За службу Радзіме", медалямі "За бездакорную службу" I, II, III ступеняў.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН