Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/06/941548_12345/
Дата раздрукоўкі: 23.03.2019 12:26
06.02.2018 16:55 Грамадства

У цэнтры Мінска з-за аварыі спыненае цеплазабеспячэнне

Мінск, 6 студзеня. У цэнтры Мінска адбылася аварыя на цепласетках.

Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар РУП "Мінскэнерга" Міхаіл Юдзін, 6 лютага ў 10.00 персанал філіяла "Мінскія цеплавыя сеткі" РУП выявіў пашкоджанне размеркавальнай цеплавой сеткі (пашкоджаны трубаправод дыяметрам амаль 43 см 1994 года пабудовы).

"Цяпер вядзецца адпампоўка вады з прахаднога канала паміж цеплавымі камерамі. Спажыўцы адключаныя ў 13.30. Пасля адпампоўкі будзе праведзеная дыягностыка пашкоджання, задзейнічаная неабходная тэхніка (машыны, механізмы), персанал Мінскіх цеплавых сетак. Пра час падлучэння цеплаэнергіі будзе паведамлена дадаткова, у тым ліку праз сацыяльныя сеткі", — сказаў Юдзін.

Паводле інфармацыі "Мінскэнерга", часова адключанае цеплазабеспячэнне спажыўцоў па наступных адрасах: вул. Бабруйская, 19, 21, 23; вул. Ульянаўская, 39, 41; вул. Кірава, 2, 3, 4; вул. Ленінградская, 1, 1а, 3, 5; зав. Міхайлоўскі, 4; вул. Свярдлова, 22, 24, 26, 32; вул. Ульянаўская, 32; вул. Кірава, 1; вул. Ленінградская, 10.

Цеплазабеспячэнне таксама адключанае ў адміністрацыйных будынках па адрасах: вул. Бабруйская, 4, 5а, 6, 7, 9, 11; вул. Свярдлова, 24а, 28, 32а; вул. Кірава, 5, 8 к. 1, 8 к. 2, 8 к. 3, 8 к. 4; вул. Ленінградская, 4, 6, 14, 16, 18; пр. Незалежнасці, 2, 4; пл. Прывакзальная, 3, 5, 7; гімназія № 75, вул. Свярдлова, 30; станцыя метро з убудаванымі памяшканнямі, пр. Незалежнасці, 6; падземны пераход № 2, пл. Незалежнасці; прыгарадныя касы, Прывакзальная плошча.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН