Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/08/941781_445879/
Дата раздрукоўкі: 20.06.2018 12:10
08.02.2018 09:41 Спорт

Кабякоў пра хакей: Мы павінны зрабіць такі чэмпіянат свету, каб да нас нідзе лепшага не было

Мінск, 8 лютага. "Мы з нецярпеннем чакаем 2021 год, калі сумесна будзем праводзіць чэмпіянат свету па хакеі", — заявіў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў 7 лютага ў Мінску на сустрэчы з латвійскім калегам Марысам Кучынскісам.

"Вельмі рады таму, што наша сумесная заяўка перамагла, мы зараз самым сур'ёзным чынам рыхтуемся да гэтага мерапрыемства, — прыводзіць словы Кабякова прэс-служба ўрада. — Вопыт у нашых краін ёсць: і ў Беларусі, і ў Латвіі ўжо праводзіўся чэмпіянат свету па хакеі, і зараз мы павінны зрабіць такі чэмпіянат свету, каб да нас нідзе лепшага не было".

Кучынскіс выказаў надзею, што ў фінале спаборніцтваў у Мінску згуляюць зборныя Латвіі і Беларусі. "Вельмі добрае пажаданне", — адрэагаваў Кабякоў.

Абедзве каманды ні разу не гулялі ў фінале хакейнага ЧМ.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН