Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/08/941807_774125/
Дата раздрукоўкі: 02.12.2020 00:36
08.02.2018 11:21 Грамадства

Цэнтралізаванае тэставанне пачнецца 12 чэрвеня з выпрабаванняў па беларускай мове

Мінск, 8 лютага. Міністэрства адукацыі пастановай № 5 ад 25 студзеня вызначыла графік цэнтралізаванага тэставання ў 2018 годзе. Дакумент сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Як і летась, ЦТ пачнецца 12 чэрвеня з выпрабаванняў па беларускай мове. 14 чэрвеня пройдзе тэставанне па рускай мове, 16 чэрвеня — па грамадазнаўстве, 18 чэрвеня — па матэматыцы, 20 чэрвеня — па біялогіі, 22 чэрвеня — па замежных мовах (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская), 24 чэрвеня — па хіміі, 26 чэрвеня — па фізіцы, 28 чэрвеня — па гісторыі Беларусі, 30 чэрвеня — па геаграфіі. Завершацца выпрабаванні 2 ліпеня экзаменам па сусветнай гісторыі найноўшага часу.

Вызначаны таксама графік цэнтралізаванага тэставання ў рэзервовыя дні. Яно будзе праводзіцца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. На 6 і 10 ліпеня запланаваныя выпрабаванні па грамадазнаўстве, матэматыцы, біялогіі, замежных мовах, хіміі, фізіцы, гісторыі Беларусі, геаграфіі, сусветнай гісторыі. Тэставанне па беларускай і рускай мовах пройдзе 6 і 8 ліпеня.

Пачынацца тэставанне будзе ў 11.00, у тым ліку ў рэзервовыя дні.

Тэрміны рэгістрацыі абітурыентаў для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні — з 30 чэрвеня па 3 ліпеня.

База звестак абітурыентаў фармуецца праз аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму "Агульнарэспубліканскі банк даных удзельнікаў цэнтралізаванага тэставання". Абітурыенты размяркоўваюцца па аўдыторыях ў пунктах правядзення ЦТ з выкарыстаннем спісаў абітурыентаў, складзеных метадам выпадковага выбару.
Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239