Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/08/941849_558743/
Дата раздрукоўкі: 20.03.2019 04:56
08.02.2018 12:57 Грамадства

Развітанне з Генадзем Гарбуком пачнецца заўтра а 10-й гадзіне на сцэне Купалаўскага тэатра

Мінск, 8 лютага. Развітанне з акцёрам тэатра і кіно Генадзем Гарбуком пачнецца 9 лютага а 10-й гадзіне на сцэне Купалаўскага тэатра. Пачатак грамадзянскай паніхіды — у 12.00, паведамляе сайт Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, дзе акцёр працаваў з 1962 года.

Генадзь Гарбук будзе пахаваны на Усходніх (Маскоўскіх) могілках Мінска.

Народны артыст Беларусі Генадзь Гарбук памёр 7 лютага на 84-м годзе жыцця. Ён зняўся больш як у 70 фільмах і серыялах, у тэатры сыграў прыблізна 50 роляў.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН