Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/08/941968_941969/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 21:24
08.02.2018 20:29 Грамадства

Памежнікі выявілі буйную партыю насваю

Мінск, 8 лютага. Буйную партыю насваю выявілі беларускія памежнікі ў Мазыры (Гомельская вобласць).

Як паведаміў БелПАН афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Антон Бычкоўскі, 8 лютага супрацоўнікі аператыўнага падраздзялення органаў пагранслужбы спынілі распаўсюджванне буйной партыі некурыльнага тытуню. У выніку правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у Мазыры быў затрыманы 27-гадовы грамадзянін Беларусі. Падчас агляду яго металічнага кантэйнера, размешчанага паблізу ракі Прыпяць, праваахоўнікі знайшлі 290 кг насваю. Гэта партыя некурыльнага тытуню была расфасаваная ў 29 мяшкоў.

Устаноўлена, што рэчыва набывалася ў Расіі і незаконна ўвозілася на беларускую тэрыторыю.

Як адзначаюць у Дзяржпагранкамітэце, тры месяцы таму — у канцы 2017 года — малады чалавек ужо затрымліваўся памежнікамі ў Добрушскім раёне, за 12 кіламетраў ад беларуска-расійскай мяжы. Тады ён спрабаваў правезці ў рэйсавым аўтобусе Масква — Мазыр 120 кг некурыльнага тытуню.

Грамадзянін Беларусі перададзены супрацоўнікам Мазырскага РАУС для далейшага разбору.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН