Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/08/eu_eu_941852_550147/
Дата раздрукоўкі: 21.05.2018 11:52
08.02.2018 13:16 Эканоміка, Беларусь — Eўрасаюз

Лукашэнка прэм'ер-міністру Латвіі: Беларусь і Расія не без праблем будуюць свае адносіны, але гэта адбываецца на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў, а не народаў

Мінск, 8 лютага. Беларусь і Расія не без праблем будуюць свае адносіны, але гэта адбываецца на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў, а не ва ўзаемаадносінах двух народаў, заявіў Аляксандр Лукашэнка, прымаючы 8 лютага ў Мінску прэм'ер-міністра Латвіі Марыса Кучынскіса.

"Гэта не адносіны народа Беларусі і народа Расіі, гэта адносіны дзвюх уладаў — прэзідэнта Расіі і прэзідэнта Беларусі. Калі мы часам не ўмеем нешта будаваць і наладжваць, гэта нельга перакладаць наўпрост на адносіны нашых народаў", — цытуе кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба.

Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі і Расіі ўзаемная залежнасць у эканоміцы. Беларускі народна-гаспадарчы комплекс, паводле яго слоў, да гэтага часу вельмі цесна звязаны з расійскім: Беларусь закупляе ў суседняй краіне шмат сыравіны, каб затым выпрацаваць у сябе тавар. "На прадпрыемствах у Расіі, у якіх мы купляем тавар, працуе прыкладна 10 мільёнаў чалавек. І яны ад нас у гэтым плане залежныя: не будзем мы купляць камплектавальныя, металы, вуглевадароды ў іх — гэта скарачэнне вялікае. Таму тут узаемная залежнасць у эканоміцы", — сказаў беларускі кіраўнік.

Ён таксама падкрэсліў, што ў Беларусі "дастаткова магутная" эканоміка. "Паводле розных ацэнак, ад 75 да 100 мільярдаў долараў мы тут ствараем. Вынікі эканомікі, як вы разумееце, павінны рэалізоўвацца ў гандлі. Еўрасаюз і Расія — наш асноўны рынак", — дадаў Лукашэнка.
Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН