Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/09/941984_112204/
Дата раздрукоўкі: 04.06.2020 22:43
09.02.2018 09:19 Эканоміка

У студзені беларускія НПЗ панеслі страты больш як на 35 млн долараў

Мінск, 9 лютага. У студзені абодва беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы панеслі страты: "Нафтан" — 25 млн долараў, Мазырскі НПЗ — 12-13 млн, паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка 8 лютага на пасяджэнні савета канцэрна "Белнафтахім".

Паводле яго слоў, нават павышэнне 8 лютага цэн на аўтамабільнае паліва на дзве капейкі кардынальна сітуацыю для прадпрыемстваў не мяняе. "Мы не маем уласнай нафты ў такіх аб'ёмах, але ў нас цана на паліва істотна ніжэйшая, чым у Расіі", — прыводзіць словы Сямашкі прэс-служба ўрада.

Чыноўнік адзначыў, што мадэрнізацыя нафтаперапрацоўчых заводаў у цэлым ідзе паводле графіка. "Тэрміны вызначаныя, трэба іх выконваць", — заявіў ён, падкрэсліўшы, што без мадэрнізацыі немагчыма казаць пра канкурэнтаздольнасць нафтаперапрацоўчых вытворчасцяў. "Нягледзячы на ўсе складанасці і крызісы, трэба весці мадэрнізацыю і ствараць новыя вытворчасці", — сказаў Сямашка.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239