Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/09/942027_547896/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 21:32
09.02.2018 11:22 Грамадства

Мужчына патануў у Свіслачы ў цэнтры Мінска

Мінск, 9 лютага. Мужчына патануў у Свіслачы ў цэнтры Мінска.

Як паведаміла прэс-служба Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС, 8 лютага ў 19.31 на нумар 101 паступіла інфармацыя, што на рацэ Свіслач у Мінску, ля дома 32 на праспекце Незалежнасці, мужчына праваліўся пад лёд.

Работнікі МНС, якія прыбылі на месца здарэння, паднялі мужчыну з вады ў несвядомым стане. Пасля рэанімацыйных мерапрыемстваў была канстатаваная яго смерць.

Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца. Загінуламу на выгляд прыблізна 30 гадоў.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН