Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/09/942145_12345/
Дата раздрукоўкі: 20.06.2018 12:11
09.02.2018 17:18 Эканоміка, Фінансы

Нацбанк, "Беларусбанк" і "Белаграпрамбанк" падпісалі дагавор аб стварэнні арганізацыі "Белінкасгруп"

Мінск, 9 лютага. 9 лютага ў Нацыянальным банку падпісаны дагавор аб стварэнні ААТ "Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя "Белінкасгруп". Дакумент падпісалі старшыня праўлення Нацбанка Павел Калаур, намеснік старшыні праўлення ААТ "АСБ "Беларусбанк" Сяргей Мельнік і старшыня праўлення ААТ "Белаграпрамбанк" Анатоль Лысюк.

Умовамі дагавора доля ўдзелу Нацбанка ў ствараным акцыянерным таварыстве вызначаная ў памеры 44%, ААТ "АСБ "Беларусбанк" — 49%, ААТ "Белаграпрамбанк" — 7%.

На першым устаноўчым сходзе старшынёй праўлення "Белінкасгруп" прызначаны Андрэй Пасканой.

У найбліжэйшай перспектыве плануецца выкананне працэдурных пытанняў па фармаванні грашовай часткі статутнага фонду НКФА і падача заявы на дзяржаўную рэгістрацыю "Белінкасгруп".

ААТ "Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя "Белінкасгруп" ствараецца з мэтай скарачэння агульнадзяржаўных выдаткаў і павышэння эфектыўнасці функцыянавання банкаўскай сістэмы. Асноўнымі задачамі "Белінкасгруп" будуць спрыянне Нацбанку ў забеспячэнні наяўнага грашовага абароту, арганізацыя цэнтралізаванай сістэмы збору, апрацоўкі і дастаўкі наяўных грашовых сродкаў і іншых каштоўнасцяў пры аказанні касава-інкасатарскіх паслуг банкаўскай сістэме Беларусі, суб'ектам гаспадарання, правядзенне касавых аперацый.

"Стварэнне спецыялізаванай арганізацыі з прымяненнем перадавога вопыту і лепшых сусветных практык дазволіць рэалізаваць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь інавацыйную мадэль наяўнага грашовага абароту. Новыя прынцыпы ўзаемадзеяння ўдзельнікаў рынку банкаўскіх паслуг дазволяць захаваць цэнтралізаваную кіравальнасць наяўным грашовым абаротам і арганізаваць эфектыўны абарот грашовай наяўнасці", — заяўляюць у Нацбанку.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН