Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/09/by_media_stalin_vid/
Дата раздрукоўкі: 20.06.2018 20:25
09.02.2018 10:13 Відэа, Грамадства

Мінскія гледачы дзеляцца ўражаннямі пра фільм "Смерць Сталіна"

У сетцы мінскіх кінатэатраў Silver Screen 8 лютага пачаўся паказ камедыі "Смерць Сталіна" брытанскага рэжысёра Арманда Іанучы. Пасля завяршэння першага сеанса Naviny.by папрасілі гледачоў падзяліцца ўражаннямі.

"Я чакаў яго выйсця. Спадзяваўся, што ўсё ж такі прымуць правільнае рашэнне і будуць яго паказваць. Фільм спадабаўся. Так, сатыра, скепсіс, але відаць, што гістарычная храналогія прасочваецца. Я рэкамендую яго паглядзець", — сказаў мінчанін Артур.

Мінчаніну Валерыю фільм таксама спадабаўся. Ён досыць пажыў у Савецкім Саюзе, але яго карціна не абразіла. "Чалавечая натура, што савецкая, што першабытная, — адна і тая ж", — адзначыў мужчына.

Яшчэ адзін жыхар сталіцы Юрый не асабліва смяяўся падчас прагляду фільма, хоць некалькі жартаў назваў дасціпнымі. Юрый лічыць, што забараняць фільмы не мае сэнсу, бо ў сучасным свеце людзі знойдуць магчымасць паглядзець кіно. "Гэта, наадварот, распіярыць фільм, і людзі будуць імкнуцца яго ўбачыць", — адзначыў глядач.

Людміла прыехала ў Мінск з Расіі да сяброўкі. Жанчына кажа, што фільм ёй вельмі не спадабаўся. "Фільм, на жаль, нядбайна быў прапрацаваны заходнімі рэжысёрамі з пункта гледжання вывучэння гісторыі. Ён быў зняты і паказаны толькі для таго, каб яшчэ раз паказаць, як на постсавецкай прасторы людзям жылося і жывецца дрэнна і будзе яшчэ горш. Фільм мае шмат амерыканскага гумару, які неўласцівы расіянам і падкрэслівае найгоршыя бакі чалавека. Культ Сталіна — гэта дрэнна, але хто вызваліў палову Еўропы?! Мне шкада, што моладзь, якая паглядзела гэты фільм, будзе несці гэта ў масы, а можа, нават перадаваць з пакалення ў пакаленне. Такія фільмы аддаляюць маладое пакаленне ад гісторыі і народы — адзін ад аднаго", — лічыць жанчына.
Відэа Сяргея Сацюка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН