Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/12/942337_942338/
Дата раздрукоўкі: 20.06.2018 12:09
12.02.2018 13:53 Спорт

Домрачава заняла 37-е месца ў гонцы пераследу на XXIII зімовых Алімпійскіх гульнях у Паўднёвай Карэі

Мінск, 12 лютага. Дар'я Домрачава заняла 37-е месца ў гонцы пераследу на XXIII зімовых Алімпійскіх гульнях у Паўднёвай Карэі.

У адпаведнасці з вынікамі спрынту беларуская біятланістка адправілася на 10-кіламетровую дыстанцыю дзявятай і фінішавала з вынікам 34 хвіліны 22,8 секунды, праехаўшы шэсць штрафных кругоў (0+1+1+4).

Чатыры гады таму на ЗАГ у Сочы Домрачава таксама стартавала дзявятай, але заняла першае месца.

Надзея Скардзіна стала 14-й (32.42,7; 0+0+1+0; стартавала 36-й), Ірына Крыўко — 17-й (32.54,0; 1+0+0+1; стартавала таксама 17-й), Надзея Пісарава — 44-й (35.10,3; 2+0+0+1; стартавала 51-й) сярод 58 удзельніц.

Залаты медаль заваявала пераможніца спрынту Лаура Дальмаер з Германіі (30.35,3; 0+1+0+0), сярэбраны — Анастасія Кузьміна са Славакіі (29,4; 0+1+2+1; стартавала 13-й), бронзавы — францужанка Анаіс Бяскон (29,6; 0+0+1+0; стартавала 19-й).

Сёння адбудзецца таксама мужчынскі спрынт на 12,5 км з удзелам Уладзіміра Чапеліна (34-ты стартавы нумар), Антона Смольскага (35-ты) і Сяргея Бачарнікава (42-гі).

Жанчыны чарговы камплект узнагарод разыграюць 14 лютага (індывідуальная гонка на 15 км).
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН