Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/13/942469_942470/
Дата раздрукоўкі: 16.06.2021 18:59
13.02.2018 10:16 Палітыка, Эканоміка

Намеснік кіраўніка МЗС Шастакоў знаходзіцца з рабочым візітам у Калумбіі

Мінск, 13 лютага. 12—14 лютага праходзіць рабочы візіт намесніка міністра замежных спраў Беларусі Яўгена Шастакова ў Калумбію.

Як паведамляе прэс-служба беларускага МЗС, 12 лютага намеснік кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства правёў палітычныя кансультацыі з намеснікам міністра замежных спраў Калумбіі Паці Ландонья.
 
Сустрэча намеснікаў міністраў надала традыцыйны характар кансультацыям паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін. Іх першы раўнд адбыўся ў Мінску ў 2014 годзе.

Бакі абмеркавалі стан і перспектывы беларуска-калумбійскага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, адукацыйнай, гуманітарнай і іншых сферах, намецілі сумесныя захады па паглыбленні міждзяржаўнага дыялогу, а таксама разгледзелі прыярытэтныя тэмы міжнароднага парадку дня.

Адбыліся таксама сустрэчы Шастакова з кіраўніцтвам Міністэрства гандлю, прамысловасці і турызму, Агенцтва прасоўвання экспарту і інвестыцый "Пракаломбія", Нацыянальнага агенцтва інфраструктуры. Бакамі былі абмеркаваны шляхі нарошчвання ўзаемнага гандлю, удзел Беларусі ў рэалізацыі праектаў у галіне сельскай гаспадаркі Калумбіі, дарожнага будаўніцтва і шэрагу іншых сфер.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239