Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/13/942475_942476/
Дата раздрукоўкі: 26.05.2019 10:22
13.02.2018 11:34 Грамадства

З 13 лютага беларусы могуць без віз знаходзіцца ў Ганконгу да 14 дзён

Мінск, 13 лютага. 13 лютага пачало дзейнічаць міжурадавае пагадненне паміж Беларуссю і спецыяльным адміністрацыйным раёнам КНР Ганконгам аб адмене візавага рэжыму.

Грамадзяне Беларусі і грамадзяне Кітая, якія жывуць у Ганконгу, атрымалі права ўязджаць, выязджаць, знаходзіцца і праязджаць транзітам без віз на працягу 14 дзён.

У пагадненні адзначаецца, што грамадзяне абедзвюх дзяржаў будуць ажыццяўляць свае паездкі праз памежныя пункты пропуску, прызначаныя для міжнародных пасажырскіх зносін, а таксама выконваць нацыянальнае заканадаўства іншага боку.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН