Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/13/942480_942481/
Дата раздрукоўкі: 27.11.2020 02:10
13.02.2018 11:36 Грамадства

У мінскім метро аплаціць праезд бескантактавай банкаўскай карткай можна ўжо на трох станцыях

Мінск, 13 лютага. Мінскі метрапалітэн пашырае магчымасці аплаты праезду з дапамогай бескантактавай банкаўскай карткі Visa pay Wave і MasterCard непасрэдна на турнікеце.

Як паведаміла прэс-служба прадпрыемства, з 13 лютага гэтым спосабам аплаты можна скарыстацца на станцыях "Плошча Леніна", "Плошча Якуба Коласа", "Каменная Горка" на любым вестыбюлі.

Нагадаем, што ў тэставым рэжыме гэта паслуга працавала ў вестыбюлі станцыі "Плошча Леніна" для трымальнікаў карт Visa з 19 верасня 2017 года, Mastercard — з 12 снежня.

Як адзначыў 31 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску дырэктар дзяржустановы "Сталічны транспарт і сувязь" Валерый Шкуратаў, "праект паказаў запатрабаванасць: такая форма аплаты вельмі зручная". "У гэтым годзе плануецца ўстанавіць адпаведныя турнікеты на ўсіх станцыях метро", — паведаміў ён.

Праект рэалізуецца "БПС-Ашчадбанкам" разам з Мінскім метрапалітэнам, IBA Group і плацежнымі сістэмамі Visa і Mastercard.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239