Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/13/942495_942496/
Дата раздрукоўкі: 21.03.2019 18:42
13.02.2018 12:47 Грамадства

Лукашэнка лічыць, што ў Беларусі ўдаецца многае зрабіць для бяспекі людзей

Мінск, 13 лютага. Пытанні забеспячэння правапарадку ў краіне і бяспекі грамадзян абмяркоўваюцца 13 лютага на пасяджэнні Савета бяспекі Беларусі пад старшынствам Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

"У краіне ўдаецца многае зрабіць для бяспекі людзей. Абароне грамадства і кожнага чалавека ў Беларусі заўсёды надаецца першараднае значэнне. Мы па праву ганарымся, што Беларусь у нас адносна спакойная і бяспечная краіна", — сказаў Лукашэнка.

У той жа час ён упэўнены, што супакойвацца нельга. "Сёння выразна прасочваюцца тэндэнцыі зніжэння злачыннасці. За апошнія дзесяць з невялікім гадоў удвая знізіўся ўзровень крыміналізацыі грамадства. Зменшылася колькасць пацярпелых з-за злачынных замахаў, а таксама колькасць дарожна-транспартных здарэнняў. Утрая менш садзіцца за руль нецвярозых кіроўцаў, скарачаецца колькасць злачынстваў, учыненых ў стане алкагольнага ап'янення", — адзначыў Лукашэнка.

Ён лічыць, што са злачыннасцю трэба будзе яшчэ доўга і сур'ёзна змагацца, супакойвацца на гэтым кірунку ні ў якім разе нельга.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН