Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/13/942498_942499/
Дата раздрукоўкі: 03.12.2020 04:27
13.02.2018 13:01 Палітыка, Грамадства

Лукашэнка: Свет знаходзіцца за крок ад узнікнення глабальнага супрацьстаяння

Мінск, 13 лютага. Упершыню з сярэдзіны мінулага стагоддзя свет знаходзіцца за крок ад узнікнення глабальнага супрацьстаяння з самымі непрадказальнымі наступствамі, заявіў Аляксандр Лукашэнка 13 лютага на пасяджэнні Савета бяспекі.

Паводле яго слоў, Беларусь вельмі турбуюць спекуляцыі некаторых краін на тэму ядзернай зброі, мілітарызацыя Усходнееўрапейскага рэгіёну, а таксама беспрэцэдэнтнае нарошчванне ваеннага патэнцыялу нашых краін-суседзяў. "Гэта тычыцца як павелічэння колькасці іх узброеных сіл, так і расходаў на абарону", — цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта.

"Ужо даўно мы не сустракалі новы год з такім трывожным настроем, — дадаў кіраўнік дзяржавы. — Справа ў тым, што свет не стаў больш бяспечным. Наадварот, мы назіраем пашырэнне геаграфіі і маштабаў сутыкненняў інтарэсаў цэнтраў сілы. Гэта абумоўлівае практычна пастаяннае ўзрастанне нестабільнасці".
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239