Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/13/942514_942515/
Дата раздрукоўкі: 21.05.2018 02:31
13.02.2018 13:45 Эканоміка, Палітыка

Прэм'ер-міністр Турцыі Біналі Йылдырым наведае Беларусь 14—15 лютага

Мінск, 13 лютага. Прэм'ер-міністр Турцыі Біналі Йылдырым зробіць афіцыйны візіт у Беларусь, паведаміла турэцкае агенцтва "Анадолу" са спасылкай на канцылярыю турэцкага ўрада.

У рамках візіту, намечанага на 14—15 лютага, прэм'ер Турцыі правядзе перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам, сустрэнецца з прэм'ер-міністрам Андрэем Кабяковым. Перамовы пройдуць у фармаце сам-насам і ў пашыраным складзе.

У праграму візіту Йылдырыма ўключаны таксама сустрэчы са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаілам Мясніковічам і спікерам Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам.

У рамках візіту плануецца падпісаць шэраг пагадненняў.

Чакаецца, што Йылдырым прыме ўдзел у бізнес-форуме "Турцыя — Беларусь", наведае ў Мінску мячэць, пабудаваную пры падтрымцы Турцыі, а таксама будзе прысутнічаць на таварыскім матчы па хакеі паміж дзвюма нацыянальнымі зборнымі.

Гэта першы візіт турэцкага прэм'ер-міністра ў Беларусь. Прэм'ер-міністры Беларусі наведвалі Турцыю ў 2014 і 2015 гадах.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН