Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/14/942776_942777/
Дата раздрукоўкі: 26.05.2019 22:48
14.02.2018 14:37 Грамадства

СК Расіі праводзіць праверку па факце смерці двух грамадзян Беларусі ў Падмаскоўі

Мінск, 14 лютага. У Шчолкаўскім раёне Маскоўскай вобласці РФ праводзіцца даследчая праверка па факце смерці двух грамадзян Беларусі ў выніку атручэння.

Як паведамляе сайт галоўнага следчага ўпраўлення Следчага камітэта па Маскоўскай вобласці, 12 лютага ў праваахоўныя органы Шчолкаўскага раёна паступіла паведамленне аб выяўленні на тэрыторыі домаўладання цел двух грамадзян Беларусі. Папярэдне ўстаноўлена, што ўладальнік дома наняў двух рабочых для выканання аддзелачных прац. Прыехаўшы на месца, уладальнік унутр патрапіць не змог, бо дзверы былі зачынены знутры. Дзверы былі выламаныя супрацоўнікамі МНС. У памяшканні былі знойдзены целы двух рабочых без прыкмет жыцця.

Падчас агляду дома следчыя ўстанавілі, што агульны парадак не парушаны, сляды барацьбы, бойкі, валачэння адсутнічаюць, усе каштоўнасці і рэчы знаходзяцца ў захаванасці. "На стале, у непасрэднай блізкасці ад целаў, выяўленая практычна пустая бутэлька аб'ёмам 5 літраў з-пад аўтамабільнай незамярзальнай вадкасці, у каструлі на пліце таксама выяўленая вадкасць, падобная па колеры і кансістэнцыі на незамярзальную вадкасць, выяўленую ў вышэйуказанай бутэльцы", — адзначаецца ў паведамленні.

Папярэдняя прычына смерці мужчын — атручэнне неўстаноўленым рэчывам. З месца канфіскавана бутэлька з незамярзальнай вадкасцю і ўзорамі з каструлі. Прызначана правядзенне судова-медыцынскай экспертызы і хімічнага даследавання.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН