Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/15/942923_942924_942925/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 21:40
15.02.2018 09:52 Палітыка

Лукашэнка: У апошнія гады адносіны з братэрскай Сербіяй якасна палепшыліся і набылі больш глыбокі змест

Мінск, 15 лютага. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Сербіі Аляксандра Вучыча з нацыянальным святам — Днём дзяржаўнасці.

"З задавальненнем адзначаю, што ў апошнія гады адносіны паміж брацкімі Беларуссю і Сербіяй якасна палепшыліся і набылі больш глыбокі змест, з'явіліся прыклады паспяховага супрацоўніцтва і новыя ініцыятывы", — гаворыцца ў віншаванні.

Беларускі кіраўнік выказаў упэўненасць, што "працяг скаардынаванай і выніковай працы па ажыццяўленні беларуска-сербскіх праектаў у розных галінах будзе садзейнічаць умацаванню эканамічнай бяспекі абедзвюх краін і росквіту двух народаў".

Лукашэнка наведваў Сербію чатыры разы (у 1998, 1999, 2009 і 2014 гадах). Прэзідэнты Югаславіі і Сербіі знаходзіліся з візітамі ў Беларусі ў 1996, 2013, 2015 і 2017 гадах.

Паводле афіцыйных дадзеных, у студзені—жніўні 2017 года тавараабарот склаў 168,2 млн долараў і вырас у 2,15 разу ў параўнанні з адпаведным перыядам 2016 года. Аб'ём беларускага экспарту ў Сербію павялічыўся ў 3,1 разу і склаў 92 млн долараў. Імпарт з Сербіі вырас на 55,7% да 76,2 млн долараў.

У Сербіі дзейнічаюць зборачныя вытворчасці беларускіх трактароў і аўтобусаў. На завяршальнай стадыі знаходзіцца стварэнне зборачнай вытворчасці трактароў малой магутнасці.

У Беларусі сербскія інвестары і прадпрымальнікі рэалізуюць найбуйнейшыя праекты ў сталіцы — "Маяк Мінска" і "Мінск — Мір".
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239