Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/15/942963_942964/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 07:52
15.02.2018 12:57 Грамадства

У Мінску шукаюць дзвюх зніклых дзяўчынак-падлеткаў

Мінск, 15 лютага. Фрунзенскім РУУС Мінска адшукваюцца дзве зніклыя дзяўчынкі — Валерыя Цалко і Вераніка Міхалачкіна.

Як паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, Валерыя Цалко 2004 года нараджэння, ураджэнка Мінска, вучаніца 8-га класа СШ № 38. 14 лютага каля 14 гадзін пайшла з дому і да гэтага часу яе месцазнаходжанне невядомае. Прыкметы: на выгляд 13—15 гадоў, рост 155—160 см, хударлявага целаскладу, валасы цёмна-каштанавыя даўжынёй ніжэйшай за плечы. Была апранута ў падоўжаную куртку да сцягна чорнага колеру, штаны чорнага колеру, туфлі чорнага колеру. Іншыя прыкметы высвятляюцца.

Вераніка Міхалачкіна 2005 года нараджэння, ураджэнка Мінска, вучаніца 6-га класа СШ № 38. 14 лютага каля 14 гадзін пайшла з дому і да гэтага часу яе месцазнаходжанне невядомае. Прыкметы: на выгляд 14—15 гадоў, рост 170 см, сярэдняга целаскладу, валасы чорныя даўжынёй ніжэйшай за плечы. Была апранута ў куртку салатавага колеру, джынсы чорнага колеру, угі чорнага колеру. Пры сабе мела зялёны заплечнік. Іншыя прыкметы высвятляюцца.

У ходзе праведзеных вышуковых мерапрыемстваў устаноўлена, што дзяўчынкі пасля школы пайшлі гуляць разам. Раней ужо сыходзілі з дому.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239