Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/15/943060_668479/
Дата раздрукоўкі: 26.05.2019 10:05
15.02.2018 22:12 Эканоміка

У студзені вытворчасць сельгаспрадукцыі вырасла на 4,4%

Мінск, 15 лютага. У студзені 2018 года ў гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў наяўных цэнах склала 845,9 млн рублёў і павялічылася ў параўнанні са студзенем 2017 года ў супастаўных цэнах на 4,4%, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.

У сельскагаспадарчых арганізацыях выраблена прадукцыі на 809,9 млн рублёў, што ў супастаўных цэнах на 4,9% больш, чым за адпаведны перыяд папярэдняга года.

У гаспадарках усіх катэгорый выраблена (вырашчана) жывёлы і птушкі (у жывой вазе) 159,1 тыс. тон, што на 3,5% больш, чым за студзень 2017 года, малака выраблена 589,5 тыс. тон (на 4,7% больш), яек — 273,2 млн штук (на 2,1% больш).

У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць (вырошчванне) жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 150,5 тыс. тон і ў параўнанні са студзенем мінулага года павялічылася на 4,2%. Малака выраблена 574,7 тыс. тон, што на 5,1% больш, чым за адпаведны месяц папярэдняга года, яек — 247,8 млн штук (на 1,3% больш).

На 1 лютага 2018 года ў сельскагаспадарчых арганізацыях колькасць буйной рагатай жывёлы склала 4,3 млн галоў, што ў параўнанні з аналагічнай датай мінулага года больш на 1,5%, у тым ліку кароў — 1,4 млн (на 0,3% больш ). Колькасць свіней склала 2,8 млн галоў, што практычна на ўзроўні адпаведнай даты 2017 года.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН