Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/15/943118_558746/
Дата раздрукоўкі: 03.06.2020 16:05
15.02.2018 20:32 Эканоміка, Фінансы

Лукашэнка абмеркаваў з Румасам дзейнасць Банка развіцця, сітуацыю на фінансавым рынку і ў беларускім футболе

Мінск, 15 лютага. Грамадзяне, якія маюць права на атрыманне сямейнага капіталу, гарантавана атрымаюць гэтыя выплаты, заявіў 15 лютага Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам старшыню праўлення Банка развіцця і кіраўніка асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" Сяргея Румаса.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, кіраўнік дзяржавы пацікавіўся наяўнай дзейнасцю Банка развіцця. "Як нам удалося рэалізаваць задумы ад лізінгу і да кіравання сямейным капіталам? Там ужо, па-мойму, сабралася прыблізна паўмільярда долараў. Гэта велізарная сума, і добра, што ў свой час на гэта пайшлі. Гэта грошы, якія сёння працуюць, і яны гарантавана будуць атрыманыя адрасатамі: тымі дзеткамі сёння, а заўтра дарослымі людзьмі, якія могуць расходаваць іх на адукацыю і іншыя рэчы. Такім чынам, гэта ўкладанне не ў нейкія розныя дробязі, а ў чалавечы капітал, у развіццё чалавека", — звярнуў увагу Лукашэнка.

Ён таксама запытаў, як увасабляюцца ў жыццё іншыя праграмы Банка развіцця: па падтрымцы дзяцей, развіцці дрэваапрацоўчай прамысловасці. Асобна папрасіў праінфармаваць аб тым, як складваецца сітуацыя на фінансавым рынку ў цэлым. "Мне важна ваш пункт гледжання ведаць", — растлумачыў кіраўнік дзяржавы.

Цікавіла Лукашэнку і сітуацыя ў беларускім футболе. "У людзей можа з'явіцца пытанне: грошы трацім, а дзе аддача? Вы як банкір гэта вастрэй, чым я, павінны адчуваць", — адзначыў ён.

Як было паведамлена кіраўніку дзяржавы, усе сродкі сямейнага капіталу, перададзеныя ва ўпраўленне Банку развіцця, укладзеныя ў прыбытковыя праекты. Значная частка з іх працуе ў крэдытах па буйных інфраструктурных праектах, астатнія грошы інвеставаныя ў дзяржаўныя і карпаратыўныя аблігацыі.

Закранаючы працу дрэваапрацоўчага холдынга Беларусі, Румас адзначыў, што прадпрыемствы ўжо выйшлі на прыбытковую працу. Так, летась аперацыйны прыбытак холдынга склаў 6 млн рублёў. У далейшым, выказаў упэўненасць кіраўнік банка, дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы будуць нарошчваць як аб'ёмныя, так і фінансавыя паказчыкі.

Лукашэнка таксама праінфармаваны аб новых сацыяльных праектах Банка развіцця. У прыватнасці ім запушчаная праграма "Здаровае дзіця", якая будзе тычыцца перааснашчэння ўсіх перынатальных цэнтраў краіны сучасным абсталяваннем. Сёлета абсталяванне больш як на 1 млн долараў будзе пастаўленае ў Гомельскую абласную дзіцячую клінічную бальніцу.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239