16.02.2018 12:41 Палітыка, Грамадства
Актывістка БХД Галіна Каржанеўская патрабуе аднавіць яе ў статусе кандыдата ў дэпутаты Мінгарсавета
Мінск, 16 лютага. Актывістка аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Галіна Каржанеўская, якая балатавалася ў Мінгарсавет, падала ў Мінскую гарадскую выбарчую камісію скаргу на зняцце яе кандыдатуры з выбараў.
Прадстаўніцу БХД знялі з выбараў 13 лютага. Яна лічыць гэтае рашэнне "незаконным і неабгрунтаваным".
Як паведаміла прэс-служба БХД, у скарзе Каржанеўская адзначае, што "першае папярэджанне ёй вынеслі 2 лютага за размяшчэнне плаката без выхадных звестак". "Але выраб друкарскім салонам плаката быў аплачаны за кошт сродкаў выбарчага фонду, а яго ўзор быў яшчэ 28 студзеня перададзены ў Фрунзенскую раённую камісію. Да 1 лютага да плаката ніякіх прэтэнзій з боку камісіі не паступала", — гаворыцца ў паведамленні.
Другое папярэджанне было вынесенае за распаўсюджанне газеты "Народная воля". Актывістка пры гэтым заявіла, што "асабіста ніякай друкаванай прадукцыі не распаўсюджвала, а спасылкі камісіі на розныя сайты незаконныя, бо яны не з'яўляюцца яе персанальнымі". "Таксама ў сваім рашэнні камісія спасылаецца на нейкую ананімную заява", — адзначыла яна.
Мясцовыя выбары адбудуцца ў Беларусі 18 лютага. З 13 лютага праходзіць датэрміновае галасаванне.