Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/16/943199_774212/
Дата раздрукоўкі: 14.07.2020 05:35
16.02.2018 14:07 Палітыка, Эканоміка

Беларусь і Эквадор абмеркавалі магчымасць арганізацыі ў гэтай краіне зборачных вытворчасцяў беларускай тэхнікі

Мінск, 16 лютага. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шастакоў 14—16 лютага знаходзіўся з візітам у Эквадоры.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, 14 лютага Шастакоў сустрэўся з міністрам прамысловасці і прадукцыйнасці Эквадора Эвай Гарсіяй Фабры. Бакі абмеркавалі магчымасць паглыблення вытворчай кааперацыі, арганізацыі ў Эквадоры зборачных вытворчасцяў беларускай аўтамабільнай тэхнікі, стварэння сумесных прадпрыемстваў па перапрацоўцы эквадорскіх прадуктаў мора, а таксама пастаўкі беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі ў межах нацыянальнай праграмы механізацыі сельскай гаспадаркі Эквадора. Асаблівая ўвага была нададзеная падрыхтоўцы трэцяга пасяджэння беларуска-эквадорскай камісіі па гандлі і эканамічным супрацоўніцтве.

15 лютага адбылася сустрэча Шастакова са старшынёй Нацыянальнай асамблеі Эквадора, намеснікам старшыні Лацінаамерыканскага парламента (ПАРЛАЦІНА) Хасэ Серанам. Бакі абмеркавалі актывізацыю міжпарламенцкага супрацоўніцтва дзвюх краін, абмен візітамі, паглыбленне ўзаемадзеяння ў рамках Міжпарламенцкага саюза і ПАРЛАЦІНА.

Шастакоў таксама сустрэўся з намеснікам міністра нацыянальнай абароны Эквадора Феліпэ Вегам дэ ла Куадрам. Абмеркаваныя перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239