Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/16/943209_778965/
Дата раздрукоўкі: 14.07.2020 06:56
16.02.2018 14:22 Эканоміка

Лукашэнка: Беларусь мае намер выйсці з цукровай прадукцыяй на кітайскі рынак

Мінск, 16 лютага. Беларусь мае намер выйсці з цукровай прадукцыяй на кітайскі рынак, паведаміў Аляксандр Лукашэнка 16 лютага падчас рабочай паездкі ў Слуцкі раён (Мінская вобласць).

Наведваючы Слуцкі цукроварафінадны камбінат, ён адзначыў, што Кітай адкрыў свой рынак для беларускай мясной і малочнай прадукцыі. Цяпер на гэты рынак плануецца наладзіць пастаўкі цукру.

Кіраўнік дзяржавы заслухаў даклады аб развіцці цукровай галіны і арганізацыі вытворчасці імпартазамяшчальнай цукровай прадукцыі. Лукашэнка азнаёміўся з мадэрнізацыяй прадпрыемства, укараненнем прагрэсіўных тэхналогій і прадукцыяй камбіната, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Лукашэнка таксама наведаў Слуцкі дражджавы завод, які пачаў працу ўвосень 2017 года.

Старшыня канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Аляксандр Забела праінфармаваў, што у 2019 годзе завод плануе выйсці на поўную магутнасць. Паводле яго слоў, вытворчая магутнасць прадпрыемства складае 20 тыс. тон дражджэй на год, аднак яно можа павялічыць аб'ёмы ў некалькі разоў без будаўніцтва дадатковых аб'ектаў.

"Вы павінны працаваць як след. На працягу гэтага года ўсе пытанні павінны быць знятыя", — распарадзіўся Лукашэнка. Ён папярэдзіў, што штучна ствараць умовы для паспяховай працы завода ніхто не будзе, бо ў краіне ёсць іншыя падобныя вытворчасці, якім таксама неабходна рэалізоўваць сваю прадукцыю. "Каб не было ўшчамлення ні аднаго, ні другога калектыву", — растлумачыў кіраўнік дзяржавы.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239