Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/16/943236_554783/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 08:10
16.02.2018 15:24 Спорт

Ганна Гуськова заняла першае месца ў фінале алімпійскіх спаборніцтваў у Паўднёвай Карэі

Мінск, 16 лютага. Першы медаль заваявала беларуская зборная на XXIII зімовых Алімпійскіх гульнях у Паўднёвай Карэі. У фінале спаборніцтваў па акрабатыцы 25-гадовая Ганна Гуськова заняла першае месца з вынікам 96,14 бала.
На чацвёртай пазіцыі 38-гадовая залатая медалістка ЗАГ-2014 у Сочы Ала Цупер, якая ўпала пасля прызямлення (59,94 бала).

Фінал прайшоў 16 лютага. Ён складаўся з трох этапаў. На першым выступілі 12 фрыстайлістак. Гуськова атрымала найбольшую суму балаў (94,15), Цупер была трэцяй (90,82).

На другім этапе з удзелам дзевяці наймацнейшых удзельніц Гуськова паказала чацвёрты вынік (85,05), Цупер — пяты (84,00). У трэці этап выйшлі шэсць спартсменак.

За перамогу на Алімпіядзе Гуськова атрымае 150 тыс. долараў ЗША.

Беларусь уключаная ў медальны залік Алімпіяды, дзе займае 12-е месца. Усяго ўзнагароды заваявалі спартсмены 23 краін. ЗАГ-2018 завершацца 25 лютага.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239