Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/16/943245_551247/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 04:01
16.02.2018 16:09 Грамадства, Эканоміка

Лукашэнка: Самае цікавае і камфортнае жыццё — у аграгарадках і невялікіх гарадах

Мінск, 16 лютага. Аляксандр Лукашэнка бачыць будучыню невялікіх населеных пунктаў у стварэнні перапрацоўчых прадпрыемстваў. Пра гэта ён заявіў 16 лютага падчас сустрэчы з работнікамі Слуцкага цукроварафінаднага камбіната (Мінская вобласць).

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, людзі пацікавіліся перспектывамі развіцця вёсак і тым, што яшчэ трэба зрабіць, каб моладзь не з'язджала ў гарады. На гэта Лукашэнка адказаў, што доўгі рубель у горадзе — тэма састарэлая, бо канкурэнцыя на гарадскім рынку працы стала вельмі вялікай. "Не трэба думаць, што ў горадзе лёгка", — сказаў ён.

Паводле слоў Лукашэнкі, самае цікавае і камфортнае жыццё ўсё-такі ў аграгарадках і ў невялікіх гарадах. Ён запэўніў, што з улікам намаганняў дзяржавы жыццё ў сельскай мясцовасці будзе станавіцца ўсё больш прывабным і камфортным. "Мы далі льготы тым, хто адкрывае сваю вытворчасць у невялікіх мястэчках, вёсках. Яны практычна падаткаў не плацяць", — сказаў Лукашэнка. Адпаведна ў краіне з'яўляецца ўсё больш невялікіх вытворчасцяў, дадаў ён.

"Вось гэта той шлях, калі мы на месцах, у невялікіх населеных пунктах, раённых цэнтрах, будзем ствараць сучасныя перапрацоўчыя, прамысловыя прадпрыемствы", — падкрэсліў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, створана нямала, але яшчэ больш будзе зроблена ў гэтым напрамку. Да прыкладу, шэраг слуцкіх прадпрыемстваў мадэрнізаваныя і вырабляюць высокаканкурэнтную прадукцыю. "Само становішча і магчымасць атрымаць добрую працу будуць спрыяць прызямленню людзей на месцы", — лічыць Лукашэнка. Калі будзе добрая зарплата, жыллё, то гэта стане галоўным аргументам для людзей пры вырашэнні — заставацца ім жыць на месцы ці з'язджаць у вялікі горад, сказаў ён.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН