Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/16/943291_943292/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 07:15
16.02.2018 18:54 Спорт

Беларуская тэнісная федэрацыя звольніла трэнераў жаночай і мужчынскай зборных

Мінск, 16 лютага. Рашэннем бюро праўлення Беларускай тэніснай федэрацыі адпраўленыя ў адстаўку галоўныя трэнеры (капітаны) жаночай і мужчынскай зборных Эдуард Дуброў і Уладзімір Валчкоў.

Галоўнаму трэнерскаму савету федэрацыі даручана ў месячны тэрмін прадставіць кандыдатуры новых капітанаў, паведаміла прэс-служба БТФ.

У мінулыя выхадныя (10—11 лютага) жаночая зборная ў першым крузе Сусветнай групы Кубка федэрацыі саступіла дома камандзе Германіі (2:3) і ў красавіку сустрэнецца са Славакіяй у матчы за права выступіць у 2019 годзе ў СГ. У першы дзень на корце "Чыжоўка-Арэны", дзе праходзіла сустрэча, прысутнічаў Аляксандр Лукашэнка. Чакаўся ён і ў другі дзень, але не прыехаў.

Тыднем раней (2—3 лютага) у першым крузе I групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса мужчынская зборная прайграла на выездзе аўстрыйцам (0:5) і ўвосень будзе змагацца за захаванне прапіскі ў групе.

У мінулым сезоне жаночая каманда пад кіраўніцтвам Дуброва ўпершыню выйшла ў фінал Сусветнай групы КФ, дзе прайграла ЗША (2:3), а Валчкоў вывеў мужчынскую зборную ў плэй-оф сусветнай групы КД (паражэнне ад Швейцарыі — 2:3).
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239