Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/16/943313_943314/
Дата раздрукоўкі: 03.06.2020 14:38
16.02.2018 19:15 Спорт

Лукашэнка ўзнагародзіў фрыстайлістку Гуськову ордэнам Айчыны III ступені

Мінск, 16 лютага. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па фрыстайле Ганну Гуськову з заваяваннем залатога медаля на зімовых Алімпійскіх гульнях у Пхенчхане.

"Абараняючы спартыўны гонар краіны, ты падарыла беларусам сапраўднае свята. Сёння ўсе з заміраннем сэрца сачылі за яркім, самаадданым выступленнем, якое прынесла нам першае, такое доўгачаканае золата Алімпіяды ў Пхенчхане", — цытуе віншаванне прэс-служба прэзідэнта.

Лукашэнка адзначыў, што, паказаўшы непераўзыдзены ўзровень майстэрства і пацвердзіўшы высокі клас беларускай школы фрыстайла, спартсменка стала аўтарам перамогі ўсёй краіны.

Акрамя таго, афіцыйны лідар "павіншаваў Ганну Гуськову з прысваеннем ганаровага звання "Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь" і ўзнагароджаннем ордэнам Айчыны III ступені".
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239