Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/17/943362_123456/
Дата раздрукоўкі: 15.06.2021 06:01
17.02.2018 15:13 Спорт

Дар`я Домрачава заваявала серабро на Алімпіядзе ў Пхенчхане

Мінск, 17 лютага. На XXIII зімовых Алімпійскіх гульнях у Паўднёвай Карэі беларуская біятланістка Дар`я Домрачава заваявала сярэбраны медаль.
17 лютага апошняй асабістай гонкай у біятланістак на Алімпіядзе ў Пхенчхане быў мас-старт на 12,5 кіламетра. У гонцы ўдзельнічала 30 лепшых біятланістак, у лік якіх увайшлі і тры беларускі: Дар`я Домрачава, Надзея Скардзіно і Ірына Крыўко.

Лідарам гонкі стала прадстаўніца Славакіі Анастасія Кузьміна, якая дапусціла адзін промах на чатырох агнявых рубяжах з выніковым часам 35:23.

Лепшы вынік у беларусак паказала Дар`я Домрачава. Дапусціўшы адзін промах пры стральбе на трэцім рубяжы з чатырох, яна заваявала сярэбраны медаль, саступіўшы Кузьміной 18,8 секунды.

Трэцяе месца заваявала Цірыль Экхоф з Нарвегіі. З двума промахамі яна адстала ад лідара на 27,7 секунды.

Надзея Скардзіно адстралялася без промахаў, але саступіла лідарам у хуткасці і фінішавала сёмай.

Ірына Крыўко дапусціла за ўсю гонку чатыры промахі і завяршыла гонку на 26-м месцы.

Медаль Домрачавай стала другім для Беларусі на Алімпіядзе ў Пхенчхане. На дадзены момант у актыве беларусаў таксама золата, якое 16 лютага заваявала фрыстайлістка Ганна Гуськова ў фінале спаборніцтваў па лыжнай акрабатыцы.

Усяго ў калекцыі Дар`і Домрачавай за час выступлення на Алімпіядах пяць медалёў. Для Гуськовай гэты алімпійскі медаль стаў першым.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239