Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/17/943365_123456/
Дата раздрукоўкі: 22.11.2019 03:06
17.02.2018 15:54 Спорт

Салігорскі "Шахцёр" падпісаў кантракт з паўабаронцам з Калумбіі

Мінск, 17 лютага. Бронзавы прызёр мінулага чэмпіянату Беларусі па футболе салігорскі "Шахцёр" ажыццявіў самы гучны трансфер гэтага міжсезоння — гульцом "гарнякоў" стаў 27-гадовы паўабаронца з Калумбіі Рохер Каньяс. Футбаліст і клуб падпісалі працоўны дагавор тэрмінам на адзін год.

Рохер Каньяс — першы калумбіец ў чэмпіянаце Беларусі, ён чэмпіён Калумбіі, Казахстана і Кіпра. Кар'ера паўабаронцы пачалася ў калумбійскім клубе "Індэпендзьентэ Медэльін", затым былі "Транзіт" з Латвіі, расійская "Сібір", польская "Ягелонія", казахстанскія "Шахцёр" (Караганда), "Астана" і "Ордабасы", "АПОЭЛ" з Кіпра.

У гэтым сезоне "Шахцёр" амаль цалкам абнавіў свой легіянерскі складнік, развітаўшыся з харватамі Любанам Црэпулем і Дражанам Багарычам, фінам Пюры Сойры, Дамірам Зламіслічам з Босніі і Іванам Караджавым з Балгарыі. Ім на змену, акрамя Каньяса, прыйшлі расіянін Яўген Казлоў і славак Юліус Сёке.
Алесь Ляўчук, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН