Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/17/943368_123456/
Дата раздрукоўкі: 16.04.2021 18:37
17.02.2018 16:19 Спорт

Алімпійскі чэмпіён Сочы Антон Кушнір не змог прабіцца ў фінал гульняў у Пхенчхане

Мінск, 17 лютага. Як стала вядома 17 лютага, пасля кваліфікацыйных спаборніцтваў у мужчын у фрыстайле, толькі адзін беларускі лыжны акрабат выступіць у фінале XXIII зімовых Алімпійскіх гульняў у Паўднёвай Карэі. Ім стаў дэбютант гульняў 23-гадовы Станіслаў Гладчанка.

У фінал, які пройдзе 18 лютага, Гладчанка адабраўся наўпрост з першай спробы. А вось яшчэ двум нашым фрыстайлістам Антону Кушніру і Максіма Гусціку не ўдалося прайсці і другі этап кваліфікацыі. Алімпійскі чэмпіён мінулай Алімпіяды ў Сочы Антон Кушнір апынуўся сёмым лішнім, а Максім Гусцік заняў шаснаццатае месца. Пры гэтым Кушнір не дабраў да патрэбнай для фіналу сумы менш за паўбала (0.45).

Няма чым пахваліцца і беларускім лыжніцам. 17 лютага зборная Беларусі, за якую выступалі Анастасія Кірылава, Юлія Ціханава, Валянціна Камінская і Паліна Сераносава, заняла апошняе, чатырнаццатае, месца ў жаночай лыжнай эстафеце. Адставанне ад лідара склала 6 хвілін 31 секунду. Перамогу святкавала каманда Нарвегіі.

У спаборніцтвах па горных лыжах прадстаўніца Беларусі Марыя Шканава не выйшла на старт з-за траўмы і завяршыла выступленне ў Пхенчхане.
Алесь Ляўчук, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239